Прывітанне!

Калі Вы хочаце прыдбаць сабе выдатны вялікі плакат з Пагоняй, дык Вы патрапілі ў найлепшае для гэтага месца!

20.06.2007

Прашу спадарства дараваць мне доўгае маўчанне.
На жаль, я вымушаны заявіць, што друкаванне адкладваецца на нявызначаны тэрмін. Пасля размовы з уладальнікам адной з мінскіх друкарняў я даведаўся, што ў Мінску надрукаваць Пагоню не проста цяжка, а фактычна немагчыма.

Маю сказаць, што мне пашэнціла выбраць менавіта гэтую друкарню (назву узгадваць не стану). Хоць плакаты друкаваць мне там адмовілі, але дырэктар аказаўся нашым чалавекам і расказаў займальныя рэчы.

Прыкладам, такое здарэнне. “Абсалютна апалітычны” знаёмы купіў рызограф, а да яго чарніла. Там, дзе купляў чарніла, правяратыя ў чорным у спісе пакупнікоў знайшлі падазроных асоб. Рызограф канфіскавалі.

Падчас пазамінулых прэзідэнтскіх выбараў у нашай краіне гэтай друкарні давялося выпускаць для прадпрыемства аднаго з кандыдытаў інструкцыі на прадукцыю. Прыехалі спрытныя хлопчыкі ў чорным праверылі ўсё, што тычыцца пажарнай бяспекі, у тым ліку камп'ютары, дыскеты і іншыя носьбіты інфармацыі, знайшлі выяву Пагоні. Ад рэзка наваліўшыхся праблем друкарня здолела эканамічна ачуняць толькі праз пару гадоў.

Таксама перыядычна наведваецца ў друкарню чалавек з КДБ, цікавіцца ці не спрабавала апазіцыя што-небудзь у іх друкаваць. І прасіў, калі раптам будзе спрабаваць, своечасова паведаміць яму.

Спадар мне параіў пашукаць друкарню ў Маскве, там праблем быць не павінна. Але паколькі сувязяў з Масквой (і Расіяй увогуле) ў мяне няма, і ў Мінску любая друкарня пра мяне можа “своечасова паведаміць”, то мая прыватная ініцыятыва чакае лепшых часоў.

Але гэта не значыць, што я сяджу склаўшы рукі. Я дзейнічаю, стараюся рэалізаваць мноства сваіх ідэй на карысць краіны і мовы.
Будзьма актыўнымі і зробім нашу краіну Нашай Краінай!

Жыве Беларусь!

16.04.2007

Ну што ж, спадарства, за надпіс прагаласавалі не так многа чалавек (75% — 18 з 24 чалавек), як за выяву, аднак вынікі ўжо зараз даюць зразумець, што Вы хочаце бачыць надпіс "БЕЛАРУСЬ". Паколькі на форуме выказвалі жаданне памяняць тло (ды я і сам хацеў), прапаную яшчэ адно галасаванне: З якім тлом лепей? Галасуйма!
P.S. Галасавання за назву ніхто не спыняў ;).

08.04.2007

Першы тур галасавання скончаны! 66%(73 са 112 чалавек) прагаласавалі за аздоблены варыянт, таму ён і будзе надрукаваны. А зараз прашу выказаць вашыя перавагі наконт надпісу. Як лепш?

17.03.2007

На дадзены момант плакат не надрукаваны, бо я хачу даведацца, які варыянт Вам спадабаецца болей. Паглядзіце на малюнкі буйней і прагаласуйце за той малюнак, які, на Вашу думку, выглядаў бы плакатам лепш за ўсё.

Беларусь
Без тла З тлом

З фінансавых прычынаў спачатку будзе надрукаваны толькі адзін з узораў, а калі попыт пакажа неабходнасць яшчэ аднаго накладу, прагаласуем яшчэ раз за новы плакат.

Колькі каштавацьме?

Пакуль арыентаваны кошт — 5 т.р., канчатковы — будзе вядомы калі надрукую плакат.

Непасрэдна плакаты можна будзе ўбачыць на выставах у сядзібах БНФ і ТБМ.

© Маляваныч 2007
Прапановы і заўвагі пішыце на pahoniaplakat{на}gmail.com і на форуме TUT.
Используются технологии uCoz