Пагоня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Гэты артыкул на Вікіпэдыі

"Пагоня"

Пагоня

"Пагоня" (па-польску: Pogon, па-расейску: Погоня, па-летувіску: Vytis) — герб Вялікага Княства Літоўскага, традыцыйны нацыянальны герб Беларусі. Яўляе сабою выяву ўзброенага вершніка на белым кані на чырвоным тарку. Вершнік трымае ў паднятай правай руцэ меч, у левай — белы, чырвоны альбо сіні шчыт з залатым шасьціканцовым крыжом.

Вытокі

Існуе некалькі вэрсій паходжаньня герба. Адна зь іх зьвязвае вытокі "Пагоні" з старажытнымі паганскімі культамі Беларусі. Найбольш шанаваным паганскім боствам беларусаў быў Ярыла, які фігураваў у беларускай міталёгіі як юнак на белым кані. Сымбалі, аналягічныя "Пагоні" часта сустракаюцца таксама на вялікай тэрыторыі Ўсходняе Эўропы. Знакам узброенага вершніка карыстаўся расейскі ноўгародзкі князь Аляксандар Неўскі. Відавочная адзінае паходжаньне "Пагоні" і гербу Масквы.

У сярэднявеччы вершнік лічыўся увасабленьнем вялікага літоўскага князя, потым азначаў пагоню - вайсковае дзеяньне, калі пасьля адбіцьця аблогі гораду, усе войскі і частка мірных апаўчэнцаў гналіся за адыходзячым ворагам. Адсюль герб атрымаў сваю назву.

Гісторыя

Выява вершніка з паднятым мечам упершыню выкарыстоўваецца як дзяржаўны сымбаль Вялікалітвы у 1366 годзе, на пячатцы вялікага князя Альгерда. Сымбаль сьпярша належаў выключна вялікім князям. У 14 стагодзьдзі выява вершніка была разьмешчаная на тарку і пачала ўжывацца як герб, на пячатках Ягайлы ў 1386 і 1387 гг., а таксама на пячатцы Вітаўта ў 1401 г. Напачатку 15 стагодзьдзя "Пагоня" сталася дзяржаўным сымбалям Вялікага Княства Літоўскага. Сьпярша вершнік глядзеў у правы бок, але пачынаючы зь першае паловы 15 стагодзьдзя вершнік глядзіць у левы бок, згодна з правіламі эўрапейскай гэральдыкі.

Розныя вэсіі "Пагоні" сталіся гербамі ваяводзтваў Вялікалітвы - Віленскага, Менскага, Берасьцейскага, Новагародзкага, Амьціслаўскага, Полацкага і інш. акрамя Жамойці.

Зь мінімальнымі стылістычнымі зьменамі, "Пагоня" была дзяржаўным гербам ВКЛ і элемэнтам гербу Рэчы Паспалітае да 1795 г., калі тэрыторыя Беларусі была акупаваная Расейскаю імпэрыяй. Пасьля гэтага сымбаль "Пагоні", як частка некалькіх губэрнскіх гербаў, трапіў у склад дзяржаўнага гербу Расеі. Таксама "Пагоняй" былі замененыя гербы многіх гарадоў (Вільні, Полацку, Віцебску і інш.)

"Пагоня" не губляла сваю роль як нацыянальны сымбаль беларусаў. Ёю карысталіся паўстанцы Т. Касьцюшкі і К. Каліноўскага. "Пагоня" была на какардах і знаках расейскіх вайсковых фармаваньняў, расквартаваных на тэрыторыі Беларусі.

У 1918 годзе "Пагоня" ненадоўга сталася эмблемаю адроджанай беларускай дзяржавы. Камуністычная ўлада не ўжывала "Пагоню" як дзяржаўны сымбаль.

У міжваенны час "Пагоня" ўжывалася ў Заходняй Беларусі на гербах Віленскага, Палескага, Падляскага і Навагародзкага ваеводзтваў.

У час нямецкай акупацыі падчас Другой Сусьветнае Вайны "Пагоня" разам зь іншымі нацыянальнымі сымбалямі была вернутая да ўжытку калябарацыйным беларускім урадам (Беларускай Цэнтральнай Радай).

Перад распадам Савецкага Зьвязу "Пагоня" разам зь бел-чывона белым сьцягам сталіся сымбалямі нацыянальнага адраджэньня Беларусі. "Пагоня" была прынятая як сымбаль Беларускага Народнага Фронту.

У 1990 годзе "Пагоня" абвяшчаецца дзяржаўным гербам незалежнай Рэспублікі Беларусі.

У 1995 годзе пасьля ініцыяванага прэзыдэнтам А. Лукашэнкам рэфэрэндуму, "Пагоня" пазбаўляецца статусу дзяржаўнага гербу, трапляе пад нягласную забарону. З таго часу "Пагоня" ўжываецца дэмакратычнымі сіламі як адзін з сымбаляў барацьбы супраць рэжыму А. Лукашэнкі.

Сучаснасьць

Сёньня "Пагоня" ёсьць на эмблемах некалькіх беларускіх грамадзкіх аб'яднаньняў:


"Пагоню" маюць у сваім складзе гербы наступных гарадоў:


Наступныя рэгіёны маюць "Пагоню" ў складзе сваіх гербаў:


Таксама вэрсія "Пагоні" ёсьць гербам Летувы.

© Маляваныч 2007
Прапановы і заўвагі пішыце на pahoniaplakat{на}gmail.com і на форуме TUT.
Используются технологии uCoz