Пагоня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.

Гэты артыкул на Вікіпэдыі

Бел-чырвона-белы сьцяг

— гістарычны, нацыянальны сьцяг Беларусі. Уяўляе сабою палатно памерамі 1:2, з трох роўных гарызантальных палосаў — дзьвюх белых і адной чырвонай між імі.

Няма адназначнасьці што да паходжаньня бел-чырвона-белага сьцягу. Легенда адносіць стварэньне сьцягу да невядомае бітвы (магчыма, пры Грунвальдзе), дзе паранены беларускі военачальнік падняў як сьцяг над галавою акрываўленую стужку і павёў войска да перамогі.

Іншая вэрсія стварэньня спасылаецца на правілы геральдыкі і вэксілялёґіі, паводле якіх сьцяг дзяржавы ці роду ўтвараўся з колераў герба — у гэтым выпадку «Пагоні» (белы і чырвоны).

Першыя згадкі бел-чырвона-белага сьцягу адносяцца да позьняга Сярэднявечча, а першым дакумэнтальным сьведчаньнем лічыцца карціна XVI стагодзьдзя прысьвечаная Бітве пад Воршай. Вялікалітоўская кавалерыя карысталася сьцягам Сьвятога Юры (чырвоны крыж на белым палатне), які, хутчэй за ўсё, стаўся прататыпам бел-чырвона-белага сьцягу.

Іван Луцкевіч і яго брат Антон пачалі прапагандаваць беларускі сьцяг у пачатку ХХ стагоддзі.

У ХХ стагоддзі бел-чырвона-белы сьцяг нарэшце становіцца нацыянальным. У 1909–1912 гадах стужкі гэтых колераў выкарыстоўваюцца студэнтамі-беларусамі ў Санкт-Пецярбургу. У сакавіку 1917 года значкі з малюнкам бел-чырвона-белага сьцяга ўжо прадаваліся ў Менску.

У 1918 годзе бел-чырвона-белы сьцяг робіцца сьцягам Беларускай Народнай Рэспублікі.

За савецкім часам сьцяг трапляе пад забарону, ужываецца беларускаю дыяспарай за мяжой. У час нямецкай акупацыі падчас Другое сусьветнае вайны бел-чырвона-белы сьцяг разам зь іншымі нацыянальнымі сымбалямі быў вернуты да ўжытку калябарацыйным беларускім урадам (Беларускай Цэнтральнай Радай). Сёньня праціўнікі нацыянальнага адраджэньня часта ужываюць гэты факт для дыскрэдытацыі сваіх апанэнтаў, абвінавачваючы іх у фашызьме.

19 верасьня 1991 года бел-чырвона-белы сьцяг абвяшчаецца дзяржаўным сьцягам незалежнай Рэспублікі Беларусі.

У 1995 годзе пасьля ініцыяванага прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам рэфэрэндуму бел-чырвона-белы сьцяг пазбаўляецца статусу дзяржаўнага сьцягу, і разам з «Пагоняю» трапляе пад негалосную забарону. У Беларусі гэтым сьцягам, як нацыянальным, працягваюць карыстацца некаторыя апазыцыйныя беларускія арганізацыі.

© Маляваныч 2007
Прапановы і заўвагі пішыце на pahoniaplakat{на}gmail.com і на форуме TUT.
Используются технологии uCoz